Для нямецкіх «металістаў» будуюць самы доўгі піваправод

Магістраль будзе выкарыстоўвацца для дастаўкі папулярнага пеннага напою на фестываль цяжкай музыкі Wacken Open Air у нямецкім Вакене. Кожны год яго наведвальнікі выпіваюць 400 тысяч літраў піва.

mainfun.ru

mainfun.ru

Раней піва на фестываль дастаўлялі на грузавіках, а ў гэтым годзе было вырашана, што труба зручней, паведамляе dw.com. Такім чынам, грузавікі не будуць пашкоджваюць глебу і замінаць выкарыстоўваць тэрыторыю фестывалю ў сельскагаспадарчых мэтах.
Піва будзе паступаць па трубе пад такім ціскам, што бармэны змогуць напоўніць куфаль за 1 секунду.
Працягласць трубы складзе меркавана сем кіламетраў, яна будзе пракладзена на 70 см пад зямлёй. Пабудова піваправода, а таксама мадэрнізацыя каналізацыі і сістэмы дастаўкі пітной вады, абыдзецца прыкладна ў 1 мільён еўра.
Невядома, ці ёсць падобныя піваправоды ў свеце, але ў ФРГ ён дакладна стане самым доўгім.
Wacken Open Air лічыцца найбуйнешым у свеце фестывалем цяжкай музыкі. Кожны год яго наведвае каля 75 тысяч чалавек. За тры дні яны выпіваюць у сярэднім па 5.1. літраў піва. У гэтым годзе Wacken Open Air пройдзе з 3 па 5 жніўня. У ім возьмуць удзел каля 150 гуртой, сярод якіх такія монстры жанра як Megadeth, Alice Cooper, Amon Amarth, Volbeat, Marilyn Manson, Accept, Status Quo, Turbonegro и Dillinger Escape Plan.