На сядзібе Славаміра Адамовіча адбыўся Фэст нацыянальнага сцяга
Падчас фэсту была створана Мінская абласная Рада Руха салідарнасці «Разам», у якую ўвайшлі прадстаўнікі 5 гарадоў — з Маладэчна, Вілейкі, Барысава, Мар'інай Горкі, Заслаўя.
Фэст прайшоў урачыста, а асвечаны сцяг узнёсся над дахамі пад нацыянальны гімн «Магутны Божа».
Славамір заклікаў пераймаць яго прыклад, каб у кожным паселічшы быў свой сцяг.
Фэст скончыўся сяброўскім застоллем, да якога запрасіў гасцінны гаспадар.