У Мінску пройдзе летні фестываль Acoustic Summer Fest

15 чэрвеня ва ўтульным дворыку Музея Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) адбудзецца літаратурна-музычная імпрэза Acoustic Summer Fest.

15.06_acoustic_summer_fest.jpg

Acoustic Summer Fest — выдатная магчымасць паслухаць сучасную паэзію і музыку ды добра адпачыць, не выязджаючы за горад. 

Выдатную музыку забяспечаць гурты:
— Сталіца Marsa
— Лепшы Квас
— HURMA



Гурт HURMA

Прагучаць і вершы ў выкананні: 
— Антон Рудак; 
— Віталь Рыжкоў; 
— Мікіта Найдзёнаў. 

Віталь Рыжкоў 

Квіткі: 
— 5 рублёў (загадзя ТУТ ці на ўваходзе).

Пачатак а 19-й. 

Сачыць за навінамі мерапрыемства можна праз суполку «УКантакце».