Дональд Трамп святкуе перамогу. «Мы сталі сведкамі найвялікшага палітычнага камбэка ў гісторыі ЗША»

Трамп аб'явіў і аб перамозе рэспубліканцаў на выбарах у Сенат. Таксама ён заявіў, што партыя хутчэй за ўсё атрымае кантроль і над Палатай прадстаўнікоў.

Дональд Трамп і Джэй Дзі Вэнс

Дональд Трамп і Джэй Дзі Вэнс

5 лістапада адыбыліся 60-я ў гісторыі выбары прэзідэнта ЗША: Камала Харыс супраць Дональда Трампа. Тэлекампанія Fox News аб'явіла, што Дональд Трамп перамог на выбарах. Выданне The New York Times ужо некалькі гадзін таксама ацэньвае верагоднасць перамогі Трампа як вельмі высокую — больш за 95%.

Трамп перамагае ва ўсіх штатах, якія вагаліся

Дональд Трамп, падчас падліку галасоў, лідзіруе ва ўсіх сямі штатах, якія вагаюцца, піша Бі-бі-сі са спасылкай на агенцтва AP.Мічыган: Трамп — 52,3%, Харыс — 46% (пасля падліку 59% бюлетэняў);

Вісконсін: Трамп - 51,4%, Харыс - 47,2 (пасля падліку 86% бюлетэняў);

Пэнсыльванія: Трамп - 51,3% галасоў, Харыс - 47,8% (пасля падліку 90% бюлетэняў);

Паўночная Караліна: Трамп 51%, у Харыс - 47,8% (пасля падліку 98% бюлетэняў);

Невада: Трамп - 50,9% галасоў, Харыс - 47,5% (пасля падліку 75% бюлетэняў);

Джорджыя: Трамп - 50,9% галасоў, Харыс - 48,4% (пасля падліку 94% бюлетэняў);

Арызона: Трамп - 49,9% галасоў, Харыс - 49,2% (пасля падліку 51% бюлетэняў).

Глядзіце таксама

Рэспубліканцы вярнулі сабе большасць у Сенаце

Рэспубліканцы, паводле папярэдніх вынікаў галасавання, атрымалі большасць месцаў у верхняй палаце кангрэса ЗША — Сенаце, пра гэта паведамляе CNN, агенцтвы AP і Reuters.

Рэспубліканцы, паводле звестак СМІ, атрымалі 51 месца ў сенаце, тады як Дэмакратычная партыя, паводле розных звестак, 43 ці 42 месцы.

Такім чынам, Рэспубліканская партыя забяспечыла сабе кантроль прынамсі над адной з палат Кангрэса ў наступным годзе.

Прыхільнікі Трампа святкуюць перамогу. Getty Images

Прыхільнікі Трампа святкуюць перамогу. Getty Images

Дональд Трамп выступае перад прыхільнікамі, якія святкуюць яго перамогу ў Палм-Біч, Фларыда

Трамп звярнуўся да сваіх прыхільнікаў: «Сёння мы тварылі гісторыю! <...> Я буду змагацца за вас кожны дзень», — падкрэсліў ён.

Трамп абвясціў аб сваёй «палітычнай перамозе» на выбарах прэзідэнта ЗША, паабяцаўшы зрабіць Амерыку «зноў вялікай».

«У нас ёсць краіна, якая мае патрэбу ў дапамозе, яна мае патрэбу ў ёй вельмі моцна. Мы збіраемся аднавіць нашы межы і выправіць усё ў нашай краіне», — заявіў Трамп.

«Мы сталі сведкамі найвялікшага палітычнага камбека ў гісторыі ЗША», – заявіў кандыдат у віцэ-прэзідэнты Трампа Джэй Дзі Вэнс.