Два выбухі смяротнікаў у двух гарадах Ірака: 11 загінулых

У адказ на штурм Масула джыхадзістаў сталі часцей рабіць выбухі ў густанаселеных раёнах розных гарадоў Ірака. Два смяротнікі зладзілі выбухі ў іракскіх гарадах Тыкрыт і Самарра. У ходзе гэтых нападаў загінулі па меншай меры 11 чалавек.

_92294063_gettyimages_619439132.jpg


У Тыкрыце (160 км на поўнач ад Багдаду), родным горадзе Садама Хусэйна, смяротнік пры дапамозе расцяжкі падарваў машыну хуткай дапамогі. Па дадзеных паліцыі, ад гэтага выбуху загінула дзевяць чалавек.
Атака ў Самарре была накіравана супраць паломнікаў-шыітаў. У выніку выбуху, учыненага смяротнікам, загінулі два чалавекі.
Баявыя дзеяньні ў Іраку разгарэліся з новай сілай тры тыдні таму, калі іракская армія пачала аперацыю па вызваленні другога па велічыні горада — іракскага Масула  ад баевікоў экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава».
Населены пераважна сунітамі Масул апынуўся пад кантролем ІГ два гады таму.
Паводле bbc.com