Баявікі ІД падпалілі 19 нафтавых свідравін пры адыходзе з Масула

Баявікі экстрэмісцкага руху "Ісламская дзяржава", якія адыходзяць з паўднёвых прыгарадаў Масула ў Іраку, падпалілі 19 нафтавых свідравін.

З-за дыму ад падпаленых свідравін у авечак пачарнела поўсць. Фота AFP

З-за дыму ад падпаленых свідравін у авечак пачарнела поўсць. Фота AFP


Як паведамляе карэспандэнт ВВС з месца падзей, многім мясцовым жыхарам цяжка дыхаць; многія хатнія жывёлы гінуць.

Баявікі ІД працягваюць кантраляваць шэсць нафтавых свідравін у прыгарадах Масула, і ёсць асцярогі, што яны могуць таксама падпаліць і іх.

У раёне Масула працягваецца наступ урадавай арміі Ірака, з-за жорсткіх баёў горад штодня пакідаюць тысячы жыхароў.

У канцы кастрычніка баевікі "Ісламскай дзяржавы" беглі з горада Кайяра на поўначы Ірака і таксама падпалілі за сабой усе нафтавыя свідравіны, у выніку чаго ў авечак пачарнела поўсць.

У суботу прэм'ер-міністр Ірака Хайдэр Абадзі заклікаў баевікоў ІД у Масуле скласці зброю, калі яны хочуць захаваць сваё жыццё.

Падчас свайго візіту ў прыфрантавую зону Абадзі таксама паабяцаў жыхарам горада, які ўтрымлівалі баявікі, хуткае вызваленне ад улады экстрэмістаў.

Аперацыя па вызваленні Масула ад ІД доўжыцца ўжо некалькі тыдняў. Яе праводзіць іракскае войска пры падтрымцы кааліцыі краін Захаду.

Паводле ВВС