Джэймс Комі абвінаваціў Трампа ў хлусні і паклёпе на ФБР

Былы дырэктар ФБР Джэймс Комі на слуханнях у камітэце па выведцы сената ЗША абвінаваціў прэзідэнта краіны Дональда Трампа ў хлусні і паклёпе на сваё ведамства.

komi.jpg

Па словах Комі, тлумачэнні Трампа з нагоды чыннікаў яго звальнення збянтэжылі яго, паколькі раней прэзідэнт запэўніваў яго, што ён выдатна спраўляецца са сваёй працай.
«Мяне вельмі засмуціла, калі я даведаўся з тэленавінаў, што прэзідэнт звольніў мяне з-за расследавання, звязанага з Расіяй ... Гэта здалося мне бессэнсоўным», — сказаў ён.
Комі падкрэсліў, што Трамп ашальмаваў ФБР і яго самога, сцвярджаючы, што бюро не спраўляецца са сваёй працай. «Гэта была хлусня, прамая і простая», — рэзюмаваў Комі.
Экс-кіраўнік ФБР ў чацвер адказвае на пытанні членаў камітэта па выведцы сената ЗША ў рамках расследавання магчымага ўмяшання Расіі ў прэзідэнцкія выбары 2016 года і магчымай датычнасьці членаў выбарчага штаба Трампа да гэтай дзейнасці.
Уступнае слова Комі было апублікавана напярэдадні слуханняў. Паводле тэксту гэтай прамовы, экс-кіраўнік ФБР дасць паказанні, што прэзідэнт прасіў яго спыніць расследаванне звальнення дарадцы па нацыянальнай бяспецы Майкла Фліна.
Комі кажа, што Трамп назваў расследаванне пра яго сувязі з Расеяй «навісла над ім хмараю».
Паводле BBC