Гатэлі ў Гамбургу адмовіліся прыняць Дональда Трампа

Сітуацыю выратаваў Сенат Гамбурга, які ў апошнюю хвіліну наняў амерыканскаму прэзідэнту сваю гасцінную вілу.

9038bddc_8094_4ed1_8c6b_73130e7f5dfa.file


Самыя вялікія гатэлі ў Гамбургу, дзе 7-8 ліпеня пройдзе саміт G20, адмовіліся прыняць прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа. Аб гэтым паведамляюць нямецкія СМІ.
«Bild Zeitung» паведаміў, што сітуацыю выратаваў Сенат Гамбурга, які ў апошнюю хвіліну наняў амерыканскаму прэзідэнту сваю гасцінную вілу, размешчаную ў самым цэнтры горада на возеры Альстэр.
У мінулым у гэтым доме пражывалі, у прыватнасці, Прынцэса Дыяна, каралева Лізавета ІІ і Ясір Арафат.
Рашэнне наняць Трампу гасцінны дом, Сенат прыняў, калі ўсе эксклюзіўныя гатэлі адмовіліся прыняць амерыканскага госця. СМІ паведамляюць, што разглядалася такая магчымасць, што Трампа паселяць у Бэрліне і ён будзе даяжджаць у Гамбург на саміт G20.
Жыхары раёна вілы не задаволеныя візытам амерыканскага прэзідэнта. "Мы асцерагаемся ў нас дэманстрацый, камунікацыйных ускладненняў і шматлікіх праверак", – сказалі карэспандэнту Польскага радыё жыхары мікрараёна, у якім будзе жыць Дональд Трамп.
radyjo.net