Дзень Волі адзначылі і беларусы Ірпеня (фота)
Каля мясцовай Рады ўкраінскага горада Ірпень 25 сакавіка адбыўся мітынг, прысвечаны Дню Волі. Мерапрыемства праходзіла ў фармаце сустрэчы з мясцовым дэпутатам Цімурам Нагалеўскім, паколькі будзь-якія масавыя акцыі ў сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй забароненыя.

Беларусы Ірпеня і Бучы прыйшлі з нацыянальнымі сцягамі ды белымі і чырвонымі балонікамі. Ахвотныя прамаўлялі перад мікрафонам. Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі выканалі песню «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» і гімн Украіны.