Паводле даных на 18:45, па ўсёй Беларусі затрымана не менш за 45 чалавек
Колькасць затрыманых расце. У краіне ў атмасферы велізарнай колькасці сілавікоў праходзіць Дзень Волі.

Ілюстрацыйны здымак
Паводле даных на 18:45, у Дзень Волі, 25 сакавіка, па ўсёй Беларусі затрыманыя не менш за 45 чалавек, распавядае «Вясна». Таксама праваабаронцам вядома пра ператрусы і выклікі на допыты ў СК у розных гарадах краіны.