У Расіі чатырох беларусаў пасадзілі на суткі за бел-чырвона-белы сцяг

Васілеастроўскі раённы суд Санкт-Пецярбурга прызначыў адміністрацыйны арышт на тэрмін ад двух да сямі сутак чатыром грамадзянам Беларусі за арганізацыю няўзгодненага мерапрыемства ў горадзе 24 студзеня. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на аб'яднаную прэс-службу судоў Пецярбурга.

Юліі Штанько далі сем сутак адміністрацыйнага арышту, Паўлу Штанько — пяць сутак, Жанне Галеевай — пяць сутак і Ягору Мякіннікаву — двое сутак.

Усіх іх прызналі вінаватымі паводле адміністрацыйнага артыкула аб парушэнні парадку сходу, мітынгу, дэманстрацыі, шэсця або пікетавання. Паводле пратаколаў, яны правялі на Марской набярэжнай у Пецярбургу публічнае мерапрыемства, дзе дэманстравалі бел-чырвона-белыя сцягі «ў падтрымку пратэстоўцаў у Беларусі».

Разам з імі быў затрыманы сябра беларускага зямляцтва Уладзімір Драгун, грамадзянін Расіі. У дачыненні да яго таксама склалі пратакол паводле таго ж самага артыкула, але суд па яго справе перанеслі на 26 сакавіка.

Паводле «Свабоды».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: