Сілавікі затрымалі ўнікальнага доктара, які паспяхова лечыць хворых дзяцей
Затрыманы лекар Рустам Айзатулін — траўматолаг-артапед, унікальны спецыяліст, які можа выконваць выключныя аперацыі для лячэння хворых дзяцей.

Пра гэта паведамляюць «Белыя халаты» са спасылкай на старонку лекара ў Фэйсбуку.
Раней Рустам Айзатулін быў звольнены з РНПЦ траўматалогіі і артапедыі з-за сваёй грамадзянскай
пазіцыі, пасля — уступіў адным з першых у медыцынскі прафсаюз «Панацэя»
Доктар паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook кароткае:
«Затрыманы».