Еўрасаюз падвоіць памер свайго фонду экстранай дапамогі дзяржавам-сябрам, якія адчуваюць востры недахоп фінансаў, да 50 мільярдаў еўра. Такім чынам ЕС у самы разгар крызісу дэманструе салідарнасць
з эканамічна слабымі краінамі, заявілі дыпламаты 20 сакавіка ў сувязі з самітам ЕС, які праходзіць у Бруселі. Раней у праекце выніковага камюніке гаварылася, што інстытутам ЕС варта толькі
«праверыць магчымасць» падняць верхнюю мяжу фонду экстранай дапамогі.
Толькі летась ЕС павялічыў памер фонду ўдвая, давёўшы яго да 25 мільярдаў еўра. Венгрыя атрымала з фонду 6,5 мільярда еўра, Латвія — 3,1 мільярда. Румынія вядзе зараз перамовы з Міжнародным
валютным фондам і Еўрасаюзам пра выдзяленне пакета дапамогі, дзе доля ЕС складзе 7 мільярдаў еўра.
Па дапамогу фонду могуць звярнуцца толькі тыя краіны ЕС, якія яшчэ не ўвялі еўра.
Па матэрыялах ДПА
Еўрасаюз. Фонд экстранай дапамогі падвояць
- Замежжа
- 28-03-2009
Еўрасаюз падвоіць памер свайго фонду экстранай дапамогі дзяржавам-сябрам, якія адчуваюць востры недахоп фінансаў, да 50 мільярдаў еўра. Такім чынам ЕС у самы разгар крызісу дэманструе салідарнасць
з эканамічна слабымі краінамі, заявілі дыпламаты 20 сакавіка ў сувязі з самітам ЕС, які праходзіць у Бруселі. Раней у праекце выніковага камюніке гаварылася, што інстытутам ЕС варта толькі
«праверыць магчымасць» падняць верхнюю мяжу фонду экстранай дапамогі.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: