Экс-прэзідэнта асудзілі да года пазбаўлення волі
Былы прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі прызнаны вінаватым у незаконным фінансаванні сваёй выбарчай кампаніі 2012 года і перавыдатку сродкаў. Суд прысудзіў яго да года пазбаўлення волі. Сарказі будзе адбываць пакаранне дома і насіць электронны бранзалет, паведамляе France 24.
![Нікаля Сарказі. Фота: facebook.com/nicolassarkozy Нікаля Сарказі. Фота: facebook.com/nicolassarkozy](/img/v1/images/sarkozy.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Нікаля Сарказі. Фота: facebook.com/nicolassarkozy
Паводле абвінавачання, падчас выбарчай кампаніі 2012 года Сарказі перавысіў устаноўленыя ліміты расходаў, выдаткаваўшы 42,7 млн еўра замест дазволеных 22,5 млн. Абвінавачанне сцвярджала, што палітык ведаў аб перавыдатку сродкаў, але нічога ў сувязі з гэтым не зрабіў.
Сарказі быў прэзідэнтам Францыі з 2007 па 2012 год.
reform.by