Еўрадэпутаты заклікаюць Amazon спыніць продаж савецкай сімволікі

27 дэпутатаў Еўрапарламенту напісалі адкрыты ліст асноўнаму ўладальніку Amazon Джэфу Бэзасу з просьбай выключыць з продажу рэчы з савецкай сімволікай. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на The Guardian.

хoroshiy.ru

хoroshiy.ru

Еўрадэпутаты адзначаюць, што гэтая сімволіка абражае ахвяраў савецкага рэжыму, і нагадваюць, што ад яго пацярпелі больш як 60 мільёнаў чалавек; каля 10 мільёнаў былі дэпартаваныя ў лагеры.
Перадусім у лісце называюцца футболкі і іншая вопратка з сярпом і молатам, а таксама сцягі і сувеніры.
Пасля аналагічных скаргаў амерыканскі рознічны гігант Walmart паабяцаў у верасні спыніць продаж вопраткі з савецкімі сімваламі — сярпом і молатам.
Амазон прадае такія ж футболкі — з сярпом і молатам ды надпісам СССР.
У траўні продаж рэчаў з савецкай сімволікай спыніла нямецкая фірма Adidas.