Еўрасаюз асудзіў прызыў жыхароў Крыма ў войска РФ

У ЕС заклікалі Маскву «спыніць усе парушэнні міжнароднага права на Крымскім паўвостраве».

2608771.jpeg

Прызыў жыхароў анексаванага паўвострава Крым у расійскае войска з'яўляецца парушэннем міжнароднага гуманітарнага права. Пра гэта ў чацвер, 1 красавіка, заявіла прэс-сакратар ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Набіль Масралі, паведамляе korrespondent.net.

«Сёння (1 красавіка — Заўв. рэд.) Расійская Федэрацыя пачала чарговую ваенную кампанію ў незаконна анексаванай Аўтаномнай Рэспубліцы Крым і горадзе Севастопалі для прызыву жыхароў паўвострава ва Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі», — гаворыцца ў заяве.

Пры гэтым Масралі нагадала, што «РФ звязаная нормамі міжнароднага права і абавязаная забяспечваць абарону правоў чалавека на паўвостраве», і заклікала Маскву «спыніць усе парушэнні міжнароднага права на Крымскім паўвостраве».

Таксама прэс-сакратар падкрэсліла, што ЕС не прызнае анексію Крыма і непахісна падтрымлівае незалежнасць, суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны ў межах яе міжнародна прызнаных межаў.

Як паведамлялася, восенню мінулага года Расія пачала прызываць жыхароў асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей (АРДЛА), якія атрымалі расійскія пашпарты, у сваё войска.