Еўразвяз: Расійскі мост у Крым парушае суверэнітэт Украіны

Будаўніцтва Керчанскага моста накіравана на далейшую прымусовую інтэграцыю паўвострава ў РФ і яго ізаляцыі ад Украіны, заявілі ў ЕС.

thumbnail_tw_20180515184809_3204.png

Расія пабудавала мост да часова анэксаванага ёю Крыма без згоды Украіны, чым у чарговы раз парушыла суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць суседняй дзяржавы. Пра гэта гаворыцца ў заяве прадстаўніка знешнепалітычнай службы Еўрасаюза Майі Касьянчыч.
Згодна з заявай ЕС, будаўніцтва Керчанскага моста накіраваны на "далейшую прымусовую інтэграцыю паўвострава у Расію і яго ізаляцыі ад Украіны, часткай якой ён з'яўляецца".
Таксама мост абмяжоўвае праход судоў праз Керчанскі праліў да ўкраінскіх партоў ў Азоўскім моры, адзначылі ў Бруселі.
У ЕС падкрэслілі, што па-ранейшаму асуджаюць анэксію Крыма і Севастопаля Расіяй і не прызнае гэта парушэнне міжнароднага права.
15 траўня 2018 года прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін адкрыў незаконна пабудаваны мост праз Керчанскі праліў, які звязаў РФ з часова акупаваным ёю Крымам.
Расія акупавала Крымскі паўвостраў ў 2014 годзе. Вярхоўная Рада абвясціла 20 лютага 2014-га пачаткам часовай акупацыі крыму РФ. Ключавыя міжнародныя арганізацыі, у тым ліку Генасамблея ААН, асудзілі дзеянні Крамля. Супраць Расіі былі ўведзеныя персанальныя і сектаральныя санкцыі. Украіна не прызнае незаконнае правядзенне Масквы ў Крыме парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў і лічыць абраную з удзелам паўвострава Дзярждуму нелегітымнай.
Паводле liga.net