Штраф арганізатарам кампаніі за «брэксіт»
Рашэнне пра выхад з ЕС Лондан прыняў па выніках рэферэндуму ў 2016 годзе.
Арганізатары кампаніі за выхад з Еўрапейскага саюза — LEAVE.EU — аштрафаваныя ў Вялікабрытаніі за парушэнне выбарчага закону падчас рэферэндуму па пытанні "брэксіта". Сума штрафу склала 70 тысяч фунтаў стэрлінгаў (амаль 80 тысяч еўра).
Праведзеная праверка выявіла, што LEAVE.EU падала недакладныя справаздачы аб сваіх выдатках і на самай справе перавысіла ўсталяваную законам мяжу выдаткаў у 700 тысяч фунтаў не менш чым на 10%, а магчыма — і нашмат больш.
Рашэнне пра выхад з ЕС Лондан прыняў па выніках рэферэндуму ў 2016 годзе. Ужо больш за год брытанскія ўлады вядуць з Брусэлем перамовы па пытаннях "брэксіта". Канчатковы развод запланаваны на сакавік 2019 года.
Паводле euronews.com