Кіраўнік МI5 прагназуе ізаляцыю Расіі з-за справы Скрыпаля
Кіраўнік брытанскай контрвыведкі МI5 прагназуе ізаляцыю Расіі з-за справы Скрыпаля, паведамляюць СМІ. Эндру Паркер лічыць атручэнне экс-супрацоўніка ГРУ наўмысным і мэтанакіраваным актам, здзейсненым Крамлём.
Кіраўнік службы контрвыведкі Вялікабрытаніі MI5 Эндру Паркер упэўнены, што інцыдэнт з замахам на Сяргея Скрыпаля з'яўляецца грубым парушэннем міжнароднага права з боку Масквы, і ў сувязі з гэтым ёй пагражае ізаляцыя.
Пра гэта гаворыцца ў праекце выступу Паркера перад еўрапейскімі калегамі ў Берліне, які адбудзецца 14 траўня, паведамляе Bloomberg.
Паводле дадзеных выдання, у сваёй прамове Паркер называе атручэнне экс-супрацоўніка ГРУ "наўмысным і мэтанакіраваным актам", здзейсненым Крамлём, і гэтыя дзеянні пагражаюць Расіі тым, што яна стане "яшчэ больш ізаляваным ізгоем" у сусветнай супольнасці.
Паркер таксама абвінавачвае расійскія ўлады ў "грубым парушэнні" міжнароднага права.
Акрамя таго, кіраўнік брытанскай контрвыведкі лічыць "беспрэцэдэнтным" ўзровень "расійскай дэзінфармацыі", звязанай са справай Скрыпаля.
Нагадаем, у сакавіку на тэрыторыі Вялікабрытаніі былі атручаны былы расійскі выведнік Сяргей Скрыпаль і яго дачка. Нядаўна яны выйшлі з комы і пачалі папраўляцца.
Паводле korrespondent.net