Расія. Калі ў татараў з’явілася дзяржаўнасць?

Уладзімір Пуцін падпісаў указ «Аб святкаванні 100-годдзя абвяшчэння Рэспублікі Татарстан» у 2020 годзе.

231776806_w0_h0_5nxprolh_ai.jpg


Нагадаем, што 7 мая 1920 года была выдадзеная пастанова Саўнаркама РСФСР аб стварэнні татарскай аўтаноміі.
Аднак такая дата не спадабалася шматлікім татарскім актывістам. На іх думку, татарская нацыя мае тысячагадовы вопыт дзяржаўнага будаўніцтва, і перш за ўсё Казанскага ханства (1438–1552).
Але гэтая ідэя не падабаецца ліберальным нацыяналістам, якія прапануюць адзначаць юбілей 29 лістапада, калі ў 1917-м быў выдадзены ўказ парламента цюрка-татараў (Мілі Меджліса) аб стварэнні штата Ідэль-Урал.
Аднак і тут ёсць праблемы. Штат Ідэль-Урал (у 1918 годзе перайменаваны ў Ідэль-Уральскую Рэспубліку) быў, па сутнасці, не нацыянальнай (гэта значыць — не татарскай нацыянальнай) рэспублікай, а шматнацыянальнай аўтаноміяй народаў Паволжжа і Уралу.
Існуе ў гэтых дэбатах і трэцяя пазіцыя. Яе адэпты звяртаюць увагу на тое, што ў рэальнасці ў Татарстане не вядзецца ніякай падрыхтоўчай работы да святкавання стагоддзя аўтаномнай рэспублікі, нават абвешчанай у 1920-м годзе.
Паводле расійскай прэсы