Расія. Тралейбус з магілай Невядомаму салдату
У Расіі запусцілі тралейбус з магілай Невядомаму салдату. Так крэатыўна падышлі да святкавання Дня перамогі ў горадзе Энгельс.
У горадзе Энгельс, што ў Саратаўскай вобласці Расіі, у сераду, 9 траўня, з'явіўся тралейбус з магілай Невядомаму салдату.
У салоне тралейбуса знаходзіцца магіла Невядомаму салдату і "вечны агонь", а кіруе транспартным сродкам кіроўца ў гімнасцёрцы.
Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook расказаў расійскі блогер Рустэм Адагамаў.
Акрамя магілы, у салоне таксама знаходзіцца макет Вечнага агню, а кіруе тралейбусам кіроўца ў гімнасцёрцы.
Карыстальнікі тут жа здзекліва адрэагавалі на гэты "крэатыў". "Маразм крепчал, деревья гнулись!", "Какие мраки!" — пішуць яны.
Паводле korrespondent.net