Чырвоныя сцягі і партрэты Сталіна — Дзень перамогі–2018 у Мінску (фота)
9 траўня, на Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне, прарасійскія актывісты зладзілі акцыю «Несмяротны полк. Мінск».

Акцыя «Несмяротны полк. Мінск» была нібыта забароненая Мінгарвыканкамам. Аднак нібыта арганізатары сустрэліся з Андрэем Шорцам, старшынёй Мінгарвыканкаму, і такі атрымалі дазвол на правядзенне шэсця. Зрэшты, афіцыйнай інфармацыі на гэты конт не было.

