9 траўня ў цэнтры Мінска абмяжуюць рух транспарту

На некаторых участках вуліц у цэнтры Мінска сёння, 9 траўня, абмяжуюць рух транспарту.

photo2018_05_0717_18_10.jpg

Прычына — урачыстасці, прысвечаныя Дню Перамогі, якія пройдуць на плошчы Перамогі.

Як інфармуе сайт minsknews.by, апоўдні 9 траўня на плошчы Перамогі пачнецца ўскладанне вянкоў і кветак да манумента Перамогі.
З 21:30 да 23:00 на той жа плошчы пройдзе гала-канцэрт, пасля якога адбудзецца святочны салют.
Прыблізна з 10:00 і да заканчэння ранішніх мерапрыемстваў, а таксама ад 17-й гадзіны да заканчэння мерапрыемстваў вечаровых уводзяцца часовыя абмежаванні руху ўсіх відаў транспарту на праспекце Незалежнасці ад вуліцы Янкі Купалы да вуліцы Казлова, на вуліцы Захарава — ад праспекта Незалежнасці да Першамайскай вуліцы і на вуліцы Кісялёва — ад праспекта Незалежнасці да Чырвонай вуліцы.
Таксама стала вядома, дзе ў сераду ў цэнтры сталіцы будзе забаронена паркоўка. ДАІ просіць аўтамабілістаў улічваць гэтую інфармацыю.

euroradio.fm