Факельнае шэсце: як у Кіеве адзначылі дзень нараджэння Бандэры
Мерапрыемствы прайшлі ў Львове, Кіеве, Славянску і Старым Угрынаве.

Традыцыйна 1 студзеня ва Украіне адзначаюць не толькі Новы год, але і дзень нараджэння ўкраінскага палітычнага дзеяча, лідара АУН (б) Сцяпана Бандэры. Каля 2 тысяч людзей прынялі ўдзел у факельным шэсці ў Кіеве. Марш стартаваў ад парку им.Тараса Шевченка і завяршыўся на Майдане Незалежнасці, піша Апостраф.


На чале ішлі барабаншчыкі, а людзі неслі вялікі партрэт Бандэры, нацыянальныя ўкраінскія і чырвона-белыя сцягі. Шэсце асвятлялі амаль 300 запаленых факелаў. Акцыя прайшла мірна і без інцыдэнтаў. Парадак ахоўвалі 700 праваахоўнікаў.



108-ю гадавіну нараджэння Бандэры адзначылі таксама ў сяле Стары Угрынаў Калушского раёна паблізу гісторыка-мемарыяльнага музея Сцяпана Бандэры. Там правялі памінальную паніхіду і веча. А ў Львове людзі ўсклалі кветкі да помніка лідару АУН. Акрамя таго, факельнае шэсце прайшло ў Славянску Данецкай вобласці, які некаторы час знаходзіўся пад кантролем прарасейскіх баявікоў.
Паводле belprauda.org