Філіпіны. Эскадроны смерці забілі 400 чалавек

Прэзідэнт краіны рэалізуе выбарчае абяцанне змагацца з гандлем наркотыкамі.

Пахаванне аднаго з забітых. Фота PAP/EPA/FRANCIS R. MALASIG

Пахаванне аднаго з забітых. Фота PAP/EPA/FRANCIS R. MALASIG


Дзярждэпартамэнт ЗША выказвае занепакоенасць па прычыне пазасудовых экзекуцый на Філіпінах. Паводле прадстаўнікоў улады, з часу, калі прэзідэнтам стаў Радрыга Дутэртэ, паліцыя забіла больш за 400 праўдападобных дылераў наркотыкаў.

Прэс-сакратар Дзярждэпартаменту ЗША Элізабэт Трудо заявіла, што ЗША заклікае Філіпіны прытрымлівацца законаў падчас затрымання падазраваных.

У панядзелак 27 бургамістраў і 31 паліцыянт добраахвотна прыйшлі ў паліцэйскія пастарункі, каб ачысціць сваё імя, паколькі баяліся прэзідэнцкага загаду аб затрыманні ці забойстве.

У нядзелю філіпінскі прэзідэнт, які падчас прэзідэнцкай кампаніі абяцаў змагацца з гандлем наркотыкамі, публічна пералічыў прозвішчы 160 суддзяў, бургамістраў, парламентарыяў, ваенных, якія, паводле яго, замешаныя ў наркабізнес. Радрыга Дутэртэ даў ім 24 гадзіны, каб здацца паліцыі.

Як пераконваюць прадстаўнікі ўлады, больш за 400 магчымых гандляроў наркотыкамі былі забітыя філіпінскай паліцыяй. Тэлевізія ABS-CNN інфармуе пра 800 чалавек, забітых ананімнымі чальцамі самазванай грамадзянскай варты.


www.radyjo.net