У Вільні зьнішчана графіці з Пуціным і Трампам
Мінулай ноччу графіці, якое праславіла Вільню на ўвесь свет, было знішчанае. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведамілі ўласнікі рэстарану, на чыёй сцяне яно было намалявана.

Нехта замаляваў белай фарбай выяву пацалунку расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна і кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа на сцяне рэстарану «Keulė Rūkė» недалёка ад віленскага чыгуначнага вакзалу.
— Не думаем, што гэта проста вандалізм, — кажа ўласнік рэстарану Дамінікас Чачкаўскас. — Гэта тэрарыстычны акт супраць свабоды слова ў Літве. Мэта гэтага акту — нагадаць нам, людзям вольнага свету, што ў нашым грамадстве ўсё яшчэ ёсць актыўныя адвакаты аўтарытарызму.
Разам з тым мы рады, што нам нагадваюць: свабода — не нешта, што можна некалі заваяваць, гэта няспынная барацьба. Мы прымаем выклік без страху — мы і надалей будзем абараняць свабоду слова, свабоду Вільні і свабоду Літвы. Абяцаем аднавіць гэты мастацкі твор, які ва ўсім свеце стаўся сімвалам свабоды і непакорлівасці.
Графіці з пацалункам з’явілася на сцяне рэстарану сёлета ўвесну, пра яго пісалі найбуйнейшыя выданні свету — «Washington Post», «The Independent», NBC News, politico.eu, «USA Today» ды іншыя.
