Аляксандр Кабанаў: Працую без выходных — але ўсё адно беспрацоўны
Бярозаўская акруговая камісія №9 зарэгістравала 6 кандыдатаў у дэпутаты з 7 прэтэндэнтаў.

Атрымаць пасведчанні прыйшлі толькі двое: Віктар Купрэеў — сябра Камуністычнай партыі Беларусі і Аляксандр Кабанаў — сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Адзіная жанчына сярод прэтэндэнтаў Таццяна Бялько ад партыі БНФ не была зарэгістравана. Яна не прадаставіла ў поўным аб’ёме патрэбныя дакументы.

Аляксандр Кабанаў вельмі абураны тым, што лічыцца часова беспрацоўным, маючы вялікую дапаможную гаспадарку.
— Працаваць прыходзіцца ад раніцы да вечара, — кажа Аляксандр Кабанаў. — У мяне няма ні выходных, не адпачынкаў, — у той самы час у нашай краіне атрымліваецца, што я беспрацоўны чалавек. Чалавек, які корміць, а ў мяне дастаткова вялікая кліенцкая база. Сказалі, прабачце, вы падаткі не плаціце. Але я плачу дастаткова шмат падаткаў, калі купляю кармы, зерневыя, замаўляю тэхніку, то бок я папаўняю бюджэт дастаткова актыўна. Значна больш, чым гэтыя “господа”, якія лічаць, што яны працуюць, калі сядзяць у кабінетах, а я, які працуе ў полі, — беспрацоўны.
Аляксандр Кабанаў папрасіўся на дэбаты. Але другі прысутны на рэгістрацыі кандыдат камуніст Віктар Купрэеў адразу катэгарычна адмовіўся. Ці дадуць згоду іншыя, стане вядома пазней.
www.racyja.com