Фінляндыя прыняла афіцыйнае рашэнне аб уступленні ў НАТА

«Гэта гістарычны дзень. Пачынаецца новая эра», — сказаў прэзідэнт Фінляндыі.

photo_2022_05_15_13_20_27.jpg

Фінляндыя прыняла афіцыйнае рашэнне аб уступленні ў НАТА, паведаміў у нядзелю фінскі прэзідэнт Саўлі Нііністэ.
«Гэта гістарычны дзень. Пачынаецца новая эра», — сказаў прэзідэнт.
Фінляндыя, якая мае з Расіяй агульную мяжу працягласцю 1,3 тысяч кіламетраў, да апошняга часу пазбягала ўступлення ў ваенныя альянсы, у тым ліку каб не дапусціць абвастрэння адносін з Расіяй (а да гэтага — з Савецкім Саюзам).
У суботу Саўлі Нііністэ патэлефанаваў Уладзіміру Пуціну, каб паведаміць расійскаму прэзідэнту аб рашэнні падаць заяўку на ўступленне ў НАТА. Рашэнне, як было сказана, звязана як з распачатай Расіяй вайной ва Украіне, так і з пярэчаннямі Масквы супраць непашырэння Паўночнаатлантычнага альянсу.