Прэзідэнт Турцыі не падтрымлівае ідэю сяброўства Швецыі і Фінляндыі ў НАТА
Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што ў яго няма «станоўчага меркавання» аб далучэнні скандынаўскіх краін да вайсковага саюзу.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган
Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаганзаявіў, што ў яго няма «станоўчага меркавання» аб далучэнні скандынаўскіх краін да вайсковага саюзу.
«На дадзены момант мы сочым за развіццём падзей, якія тычацца Швецыі і Фінляндыі, але мы не думаем пра гэта станоўча», — сказаў турэцкі прэзідэнт.
Мясцовыя СМІ пішуць, што Турцыя можа выкарыстаць свой статус члена НАТА, каб накласці вета на рашэнне.