Швецыя афіцыйна прыняла рашэнне аб падачы заяўкі на сяброўства ў NATO
Швецыя афіцыйна прыняла рашэнне аб падачы заяўкі на сяброўства ў NATO. Пра гэта гаворыцца ў заяве кіруючай у краіне сацыял-дэмакратычнай партыі.

На сённяшнім пасяджэнні Савет вырашыў, што партыя будзе дамагацца падачы Швецыяй заяўкі на ўступленне ў NATO. Сацыял-дэмакраты будуць настойваць, каб Швецыя, калі заяўка будзе ўхвалена NATO, заявіла аднабаковыя заўвагі супраць размяшчэння ядзернай зброі і пастаянных баз на шведскай тэрыторыі, піша REFORM.by.
Нагадаем, што сёння і Фінляндыя афіцыйна пацвердзіла свой намер уступіць у NATO. Цяпер гэта прапанова будзе накіраваны ў парламент для ратыфікацыі.