Амерыка акупавала Францыю?

Францыя працягвае абмяркоўваць гучную справу Бенжамена Грыво, былога дзяржаўнага сакратара пры прэм’ер-міністры, які марыў стаць мэрам сталіцы ад партыі прэзідэнта Макрона «Наперад, Рэспубліка!».

Бенжамен Грыво. Фота AFP

Бенжамен Грыво. Фота AFP


Аднак пра кар’еру мэра давялося забыць пасля таго, як расійскі мастак-акцыяніст Пётр Паўленскі, што атрымаў палітычны прытулак у Францыі, выклаў у сеціва інтымнае відэа з Грыво. У выніку Грыво, які пазіцыянаваў сябе абаронцам сям’і, зняўся з выбараў.

Як ні дзіўна, гэты крок Грыво не спадабаўся вялікаму сегменту грамадства. Яны пабачылі тут… здраду кодэксу француза, паводле якога мужчына або жанчына могуць дазваляць сабе раманы.

Для шэрагу інтэлектуалаў учынак Грыво наогул стаў ілюстрацыяй паступовай культурнай амерыканізацыі Францыі. Сапраўды, адстаўкі палітыкаў на глебе сямейных і сексуальных скандалаў характэрныя для амерыканскага палітычнага працэсу.

З іншага боку, магчыма, сітуацыя не такая крытычная. Шматлікія парыжане кажуць, што не разумеюць учынку Грыво, паколькі не збіраліся абіраць анёла. У гэтым плане можна казаць, што Францыя ўсё ж застаецца ў парадыгме сваіх традыцый.

Паводле французскай прэсы