Францыя. Быць, як шведы
Гледзячы на дэбаты на старонках французскай прэсы, хутка мы станем сведкамі заняпаду традыцыйнай народнай культуры раманскіх народаў Еўропы.
![1559373945_2.jpeg 1559373945_2.jpeg](/img/v1/images/1559373945_2.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Прычына ў тым, што яе кодэкс вымагае быць кантактным і шмат часу праводзіць у публічнай сферы. Французы, італьянцы і іспанцы вельмі любяць камунікаваць (часта ў кампаніі), цалавацца, абдымацца і гэтак далей. Усё гэта, паводле некаторых аўтараў, і тлумачыць маштаб захворванняў у еўрапейскіх раманскіх краінах.
У сакавіку было дастаткова ўсяго двух тыдняў, каб у той жа Іспаніі вірус забіў пяць тысяч чалавек. З іншага боку, на поўначы Еўропы вірус наступае больш павольна з прычыны, як лічыцца, больш халоднай культуры тутэйшых. Скандынавы не лезуць абдымацца з сябрамі на вуліцы, і ўвогуле намагаюцца жыць на дыстанцыі ад суседзяў.
Усё гэта дае падставы выданню Le Depeche, каб звярнуцца да французаў з арыгінальным заклікам: «Пачынаючы з гэтага дня мы павінны стаць менш прыязнымі і больш падобнымі да шведаў!»
Паводле французскай прэсы