Харватыя vs п'яныя турысты

Мэр горада Хвар Рыкарда Новак абвясціў вайну занадта разняволенным паводзінам турыстаў. За шпацыр па горадзе ў купальніку прыйдзецца заплаціць 600 еўра, за аголены торс — 500, а за сон ці распіванне спіртных напояў у публічным месцы — 700 еўра.

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Гэтыя меры, піша euronews.com, скіраваны, у асноўным, супраць моладзі, якая паводзіць сябе непрыстойна. У асноўным гэта турысты з Вялікабрытаніі.
«Гэта проста недарэчна, такі вялікі штраф — і ўсяго толькі за купальнік. Я думаю, што гэта павінна быць дазволена, бо тут так горача. Мы ўсе так лічым», — кажа турыстка з Швецыі.
«Думаю, усё правільна, таму што трэба паважаць навакольных. Калі ты не прытрымліваешся правілаў, гэта непавага ў адносінах да іншых», — лічыць французскі турыст.
Па словах Новака, Хвар мае благую рэпутацыю ў Вялікабрытаніі: СМІ пішуць, што тут можна ўсё. «П'яныя, яны спаражняцца на вуліцах, поўзаюць па горадзе напалову голымі», — скардзіцца мэр Хвара.
На думку гарадскіх уладаў, уладальнікі гатэляў не павінны прымаць голых гасцей і перастаць падаваць ім алкаголь, калі бачыць, што тыя ўжо п'яныя.