Германія. Фемінізаваць знешнюю палітыку

З такой незвычайнай ініцыятывай выступіла фракцыя Зялёных у нямецкім Бундэстагу.

reichstag_324982_960_720_1.jpg

Пад гэтым азначэннем маецца на ўвазе перагляд прыярытэтаў работы МЗС Германіі на карысць падтрымкі ва ўсім свеце інтарэсаў жанчын, дзяўчат і групаў, якія штучна маргіналізуюцца ўладамі. Былі агучаныя і канкрэтныя крокі, якіх павінен дамагацца МЗС ФРГ. 

Па-першае, ведамства мусіць імкнуцца, каб Савет бяспекі ААН рэгулярна разглядаў жаночае пытанне, і рабілі гэта толькі дыпламаткі. Лічыцца, што павелічэнне квоты жанчын у нямецкім дыпкорпусе дапаможа хутчэй дасягаць мірнага кансэнсусу, паколькі жанчыны па прыродзе больш схільныя да мірных рашэнняў. 

Не павінна стаяць убаку і Мінабароны. На думку Зялёных, у Бундэсверы ў перспектыве павінны быць створаны ваенныя фармаванні, які б складаліся выключна з жанчын. Прычым выкарыстоўваць гэтыя злучэнні прапануецца таксама падчас замежных місій. 

Цяжка сказаць, наколькі пажаданні Зялёных будуць пачутыя. Цалкам магчыма, што гэта частка піяр-падрыхтоўкі да 8 сакавіка. Мяркуючы па маштабах мабілізацыі, у гэтым годзе жаночы дзень будзе адзначацца вельмі шырока.

Паводле нямецкай прэсы