«Прыгажосць — страшная сіла». Крэатыўны конкурс ад Заапарку
Да якіх жывел падобныя вашы знаёмыя жанчыны? Мінскі заапарк арганізаваў крэатыўны конкурс да 8 Сакавіка.

Фота fermok.ru
Напярэдадні Дня жанчын Мінскі заапарк прапануе паўдзельнічаць у незвычайным конкурсе "Прыгажосць — страшная сіла". Пра гэта агенцтва "Мінск—Навіны" даведалася ў самім Заапарку.
Для ўдзелу ў конкурсе трэба зрабіць фота жонкі, сяброўкі, сваячкі або проста знаёмай, падпісаць, на каго з насельнікаў заапарка яна падобная. А з 1 да 10 сакавіка трэба падпісацца на старонку заапарка ва УКантакце ці на акаунт у Instagram і размясціць фота сваіх жанчын ў альбом "Прыгажосць — страшная сіла" ва УКантакце або з хэштэгам #zookrasa у Instagram.
Вынікі Мінскі заапарк будзе падводзіць 11 сакавіка. Пераможца атрымае запрашальны квіток у заапарк на дваіх.