«Гэта сігнал для ўсёй Азіі». Тайвань забараняе есці мяса сабакаў

На мінулым тыдні Тайвань унёс папраўкі ў закон пра жорсткае абыходжанне з жывёламі.

Супрацаўнікі Humane Society International ратуюць сабаку з сабачай фермы ў горадзе Ванджу ў Паўднёвай Карэі. Студзень 2017 года. Фота: Kim Hong-Ji / Reuters

Супрацаўнікі Humane Society International ратуюць сабаку з сабачай фермы ў горадзе Ванджу ў Паўднёвай Карэі. Студзень 2017 года. Фота: Kim Hong-Ji / Reuters

Папраўкі павінны спыніць нелегальную практыку спажывання сабачага і кацінага мяса. Калі папраўкі ўхваліць прэзідэнт, Тайвань стане першым рэгіёнам, дзе з’явіцца такая забарона.

Закон аб абароне жывёлінаў пакуль забараняе толькі забіваць і прадаваць сабакаў ды катоў, пасля паправак штрафам (у памеры да $ 8 тысяч) будзе спажыванне і захоўванне мяса. Фотаздымак і звесткі сабакажэра будуць апублікаваны ў тайваньскіх медыях, паведамляе «The Spokesman-Review».

Згодна з новым законам, кожнаму, хто наўмысна наносіць шкоду жывёле, будзе пагражаць два гады турмы і штраф у памеры $ 65 тысяч. Прывязванне ката ці сабакі да скутэру або матацыклу падчас язды будзе карацца штрафам у памеры да $ 500.

Закон дашле сігнал у Кітай, В’етнам ды Інданезію.

The Humane Society International назвала новы закон «манументальным крокам у справе спынення гандлю сабачага мяса»: «Закон дашле сігнал у Кітай, індыйскі штат Нагаленд, В’етнам, Інданезію і іншыя азіяцкія краіны, дзе спажыванне сабачага мяса ўсцяж легальнае, што сканчэнне жорсткай практыкі гандлю мясам — пазітыўны рух ды крок у абарону доўгатэрміновых інтарэсаў грамадстваў».

На абвінавачанні еўрапейцаў пра жорсткае абыходжанне з жывёлінамі кітайцы і карэйцы ўказваюць тым на спажыванне свініны, і падкрэсліваюць, што ў іхных краінах існуе выразны падзел на сабакаў, прызначаных на ежу, і тых, каго трымаюць як гадаванцаў.

Статыстыкі пацвярджаюць, што колькасць аматараў мяса катоў ці сабакаў у Азіі стала змяншаецца, а колькасць тых, хто хоча трымаць іх дома як сяброў, — расце.

belsat.eu