Генпракуратура Егіпта запатрабавала смяротнага пакарання для экс-прэзідэнта Мурсі
Генпракуратура Егіпта патрабуе найвышэйшай меры пакарання для экс-прэзідэнта Мухамеда Мурсі і яшчэ 35 лідэраў «Братоў-мусульман» на судовым працэсе па справе аб шпіянажы.
Як паведаміла інфармацыйнае агенцтва МЕНА, адпаведны запыт быў накіраваны ў сераду судовай калегіі пракурорам Імадам аш-Шараўі, які выступае абвінаваўцам.
Гэты працэс пачаўся 16 лютага мінулага года. Мурсі і кіраўнікоў «братэрства» вінавацяць у змове з «замежнымі арганізацыямі» з мэтай здзяйснення
тэрарыстычных актаў унутры краіны і «разгалашэнні іншай дзяржаве ваеннай таямніцы».
Акрамя таго, кіраўніцтву ісламістаў інкрымінуецца фінансаванне тэрарызму, ваенная падрыхтоўка сваіх актывістаў для дасягнення задач, пастаўленых міжнароднай сеткай
«братоў-мусульман», і шэраг іншых дзеянняў, якія закранаюць суверэнітэт Егіпта і яго тэрытарыяльную цэласнасць.