Грузавік заехаў у натоўп у Стакгольме — ёсць ахвяры

Грузавы аўтамабіль заехаў у натоўп у Стакгольме. Паводле папярэдніх дадзеных, загінулі тры чалавекі.

Фота © EPA/ANDREAS SCHYMAN

Фота © EPA/ANDREAS SCHYMAN

У цэнтральнай частцы Стакгольма грузавы аўтамабіль заехаў у натоўп. Паводле шведскай паліцыі, некалькі чалавек атрымалі раненні.

Аднак дакладную колькасць пацярпелых шведская паліцыя не называе, паведамляе ВВС. Мясцовае радыё сцвярджае, што тры чалавекі загінулі, але пацверджання гэтай інфармацыі з іншых крыніц няма, адзначае ТАСС.

Інцыдэнт адбыўся на пешаходнай вуліцы.

Сведкі расказваюць пра сотні людзей, якія беглі па вуліцы ад грузавіка. На тратуары, па іх словах, ляжалі некалькі чалавек. Цяпер паліцыя ачапілі вуліцу. На месцы здарэння знаходзяцца паліцэйскія машыны і карэты хуткай дапамогі.

stakholm_terakt.jpg

Падрабязнасці здарэння пакуль не вядомыя. Паліцыя не паведамляе, ці можа здарэнне быць тэрактам.