Тэрарыстам са Стакгольма шведская разведка зацікавілася год таму
Паліцыя не пацвердзіла інфармацыі, распаўсюджанай СМІ, пра затрыманне другога падазраванага.

Здымак gs.fm
Шведская паліцыя пацвердзіла, што мужчына, затрыманы ў сувязі з учарашнім тэрактам у Стакгольме, гэта кіроўца грузавіка, які ўрэзаўся ў натоўп людзей.
Начальнік паліцыі Швецыі Дан Эльясан (Dan Eliasson) паведаміў, што падазраваны ў здзяйсненні тэракту — 39-гадовага выхадзец з Узбекістану, які сімпатызуе тэрарыстычнай групоўцы «Ісламская дзяржава».
Адначасова Эльясан не пацвердзіў інфармацыі, якую раней распаўсюдзілі СМІ, пра затрыманне другога падазраванага.
У сваю чаргу генеральны дырэктар службы дзяржаўнай бяспекі SÄPO Андэрс Торнбэрг (Anders Thornberg) сказаў, што шведская разведка год таму пачала сачыць за актыўнасцю ўзбека ў сацсетках, аднак яны не мелі злачыннага характару.
У пятніцу грузавік здзейсніў наезд на пешаходаў у цэнтры Стакгольма. Чатыры чалавекі загінулі, а 15 атрымалі раненні.
Паводле беларускай службы Польскага радыё