«Я промень сонца пацалую з узбекскіх далячынь…» Якуб Колас і пісьменнікі Узбекістана
Вельмі радуе, што ў мінулым годзе ў Ташкенце быў адкрыты помнік Якубу Коласу — першы помнік класіку беларускай літаратуры за межамі Рэспублікі Беларусь. Яго аўтар скульптар, акадэмік Акадэміі мастацтва Узбекістана Марына Барадзіна. Гэтая яе другая праца, звязаная з беларускім паэтам, яна таксама стварыла мемарыяльную дошку, якая ў 2017 годзе была ўстаноўлена на будынку, дзе Якуб Колас жыў і працаваў пад час Другой сусветнай вайны.