Узбекістан. Кіраўнікі Самарканда будуць ездзіць аўтобусам
Кіраўнік Самарканда і шэраг іншых мясцовых начальнікаў абавязалі ездзіць на аўтобусе, каб зразумець праблемы людзей.
Кіраўніка Самарканда і шэраг іншых мясцовых начальнікаў абавязалі паездзіць на аўтобусе і ў таксі, каб тыя зразумелі праблемы, з якімі ў іх сутыкаюцца людзі.
Пра гэта стала вядома на чарговай нарадзе ў Самаркандскай абласной адміністрацыі. Нарада была прысвечаная пытанням якасці транспартнага абслугоўвання насельніцтва, паведамляе Podrobno.uz са спасылкай на самаркандский тэлеканал STV.
Адзначаецца, што па выніках нарады на намесніка кіраўніка вобласці, намесніка кіраўніка абласнога ўпраўлення транспарту, кіраўніка абласнога ўпраўлення бяспекі дарожнага руху, кіраўніка Самарканда і яго намесніка ўскладзены незвычайныя задачы. Ім — каб вывучыць рэальнае становішча спраў у сістэме грамадскіх перавозак — загадана адзін тыдзень ездзіць толькі на аўтобусах і таксі.
Паводле ozodlik.org