«Антытэрарыстычныя» рэйды ў Каракалпакстане: з ператрусамі прыйшлі ў 89 тысяч дамоў

У Каракалпакстане прайшлі «антытэрарыстычныя» рэйды. У выніку ператрусаў у 89 тысячах дамоў затрыманыя толькі 132 чалавекі

Фота Радио Озолдлик

У Каракалпакстане, аўтаномнай рэспубліцы ў складзе Узбекістана, прайшлі «антытэрарыстычныя» рэйды, піша Настоящее Время

Былі затрыманыя і перададзеныя следчым органам 132 чалавекі, якія знаходзіліся ў вышуку. Пра гэта са спасылкай на міністра ўнутраных спраў Каракалпакстана Батыяра Тарэбекава паведаміла інфармагенцтва УзА.

Падчас рэйду «Чыстка-Антытэрор» у Каракалпакстане праваахоўныя органы праверылі 18 200 аб'ектаў, ператрусы прайшлі ў 89 тысячах дамоў.

Паведамляецца таксама, што мясцовыя жыхары добраахвотна здалі праваахоўным органам 344 адзінкі паляўнічай агнястрэльнай зброі і 170 баявых прыпасаў. 12 чалавек, якія лічыліся без вестак зніклымі, знайшліся і былі вернутыя ў свае дамы.


Рэйды ў Каракалпакстане прайшлі амаль праз шэсць месяцаў пасля пратэстаў у сталіцы рэгіёну Нукусе.  Яны пачаліся 1 ліпеня з-за праекту паправак да Канстытуцыі Узбекістана. Сярод іх была прапанова выключыць з Асноўнага закона палажэнні аб суверэнітэце Каракалпакстана і праве яго народа на аддзяленне на падставе вынікаў усеагульнага рэферэндуму. Паведамлялася, што ахвярамі беспарадкаў сталі не менш за 18 чалавек, былі затрыманыя 516 чалавек. Аднак праз дзень прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў прыбыў ў сталіцу рэспублік Нукус — і афіцыйна прапанаваў адмяніць праўкі, якія тычацца статусу Каракалпакстана. 4 ліпеня парламент Узбекістана прыняў рашэнне захаваць статус суверэнітэту Каракалпакстана ў праекце паправак да Канстытуцыі краіны. Улады лічаць рэгіён сепаратысцкім.

Падзеі ў Нукусе сталі самымі крывавымі падзеямі ў гісторыі незалежнага Узбекістана пасля падзей у Андыжане ў 2005 годзе. Паводле інфармацыі ўзбекскіх уладаў, падчас пратэстаў у Нукусе 1-2 ліпеня загінуў 21 чалавек і 243 чалавекі, у тым ліку супрацоўнікі праваахоўных органаў, атрымалі раненні. Былі затрыманыя 500 чалавек.



Ці маюць нейкая дачыненне да тых падзей затрыманыя падчас нядаўніх рэйдаў ў Каракалпакстане 132 чалавекі — улады Узбекістана пакуль не паведамілі.

Крымінальная справа аб масавых беспарадках у Нукусе разглядаецца ў Бухарскім абласным судзе. Па справе праходзяць 22 чалавекі. Абвінавачванне запытала 18 гадоў пазбаўлення волі журналісту, блогеру і актывісту Даўлетмурату Тажымуратаву і 11 гадоў пазбаўлення волі — для журналісткі Лалагул Калыханавай. Іх абвінавачваюць у тым ліку ў змове з мэтай захопу ўлады і арганізацыя масавых беспарадкаў. Іншым фігурантам справы абвінавачанне просіць меншыя тэрміны.

Каракалпакстан — найбуйнейшы па плошчы рэгіён Узбекістана, 40% яго тэрыторыі, з насельніцтвам пад 2 мільёны чалавек. За 100 гадоў ён пяць разоў пераходзіў ад адной рэспублікі СССР да другой (так быў у складзе Кіргізскай АССР, Казахскай АССР, РСФСР, Узбекскай ССР), а ў 1990-м абвясціў аб дзяржаўным суверэнітэце. У 1991–1993 гады Каракалпакстан жыў самастойна ад Узбекістана, але гэтае рашэнне не прынялі ў Ташкенце.

Паводле Настоящее Время, Радио Озолдлик


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: