Грузія. Урокі патрыятызму
Мінабароны Грузіі падрыхтавала школьнікам навагодні падарунак — прапанавала ўвесці ў школьную праграму новы прадмет «Абарона і бяспека».

Фота eadaily.com
«Гэты падручнік азнаёміць падрастаючае пакаленне, перад якімі небяспекамі знаходзіцца Грузія», — кажа міністр абароны. Паводле яго, у падручніку, які пакуль ніхто не бачыў, закранаюцца тры тэмы: жнівеньская вайна 2008 года, Грузія ў міжнародных місіях і ўзбраенне.
Курс плануецца пачаць выкладаць з новага года. Прычым выкладчыкамі будуць афіцэры.
Ідэя не выклікала ў грузінаў захаплення, хоць тэма нацыянальнай бяспекі з’яўляецца актуальнай. Па-першае, перспектыва з’яўлення афіцэраў у школах не ўсім прыйшлася даспадобы. Кажуць, што патрыятызм трэба замацоўваць выкладаннем гісторыі. Мэта школы — вучыць падлеткаў не выконваць загады, а крытычна мысліць.
Нарэшце, пратэсты непазбежныя з-за таго, што ў новым падручніку будзе гаварыцца аб жнівеньскай вайне, а ў грузінскім грамадстве няма кансенсусу з нагоды чыннікаў і ходу тых падзей. Таму жнівеньская вайна як асобны раздзел нават не ўвайшла ў падручнікі найноўшай гісторыі Грузіі.
Так ці інакш, з новага года плануецца пачаць выкладацца «Абарону і бяспеку» ў некалькіх школах у дзясятых класах. Праўда, першапачаткова курс будзе неабавязковы.
Паводле грузінскай прэсы