І з БЧБ-сцягамі: У Кіеве прайшоў Марш роўнасці
Марш адбыўся без сур’ёзных правакацый.
Арганізатары Марша роўнасці заявілі, што мерапрыемства прайшло спакойна. Здарылася толькі адна правакацыйная сітуацыя, калі жанчына легла на дарогу і намагалася перагарадзіць рух калоны. Арганізатары падзякавалі праваахоўнікам за добрую арганізацыю бяспекі.
Марш роўнасці «КіеўПрайд-2021» прайшоў у Кіеве дзясяты раз. У гэтым годзе ў мерапрыемстве ўдзельнічалі каля 7 тысяч чалавек. Сярод іх былі і беларусы з БЧБ-сцягамі.