Сяргей Зікрацкі выступіць з дакладам на слуханнях у Хельсінкскай камісіі
Слуханні будуць прысвечаны тэме рэпрэсій у Беларусі, паведамляе канал Святланы Ціханоўскай.
![Сяргей Зікрацкі. Фота: БАЖ Сяргей Зікрацкі. Фота: БАЖ](/img/v1/images/15937180_10158009858390621_3309456050816264127_o.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сяргей Зікрацкі. Фота: БАЖ
Хельсінкская камісія — гэта структура ўрада ЗША, якая сочыць за выкананнем Хельсінскіх пагадненняў і прасоўвае правы чалавек і бяспеку ў 57 краінах.
У камісію ўваходзяць чальцы Сената ЗША, Палаты прадстаўнікоў Дзярждэпа, Міністэрства абароны і Міністэрства гандлю ЗША.
Сяргей Зікрацкі — адзін з найлепшых беларускіх адвакатаў. Апошнім часам ён выступаў абаронцам і ў палітычна матываваных справах, у тым ліку ў працэсах над журналістамі.
Менавіта Зікрацкі абараняў журналістку Кацярыну Андрэеву, якой прысудзілі два гады пазбаўлення волі, і партал TUT.by, калі яго пазбаўлялі статусу СМІ.
Зікрацкага выключылі з Калегіі адвакатаў, што не дазволіла яму ажыццяўляць адвакацкую дзейнасць.
Трансляцыю можна будзе паглядзець онлайн.