Імпічмент Трампа: у Кангрэсе рыхтуюць справаздачу па расследаванні

Старшыня камітэта па выведцы Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Адам Шыф рыхтуе справаздачу па расследаванні ў дачыненні да Трампа. Матэрыялы па справе ўсё яшчэ працягваюць паступаць, аднак справаздачу Адам Шыф абяцаў падрыхтаваць аператыўна.

Адам Шыф 

Адам Шыф 


Справаздача па выніках расследавання ў дачыненні да імпічменту прэзідэнта Злучаных Штатаў Дональда Трампа рыхтуецца да прадстаўлення ў Камітэце па выведцы Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША.

Старшыня камітэта кангрэсмэн ад дэмакратаў Адам Шыф заявіў, што матэрыялы будуць аператыўна падрыхтаваныя.

"Чаго мы дакладна не збіраемся рабіць, дык гэта чакаць месяцы, пакуль адміністрацыя прэзідэнта вядзе гульню, накіраваную на знясіленне апанентаў, у спробе зацягнуць працэс. Ісці такім шляхам мы не хочам", — сказаў Шыф.

Пры гэтым ён заявіў, што Камітэт можа атрымаць яшчэ дадатковыя сведчанні, а таксама правесці новыя слуханні ў рамках працэдуры імпічменту.

Кангрэсмен падкрэсліў, што заканадаўцы пастаянна атрымліваюць новыя дакументы, і праца па правядзенні расследавання працягваецца.

Нагадаем, на мінулым тыдні ў Кангрэсе адбыліся публічныя слуханні ў рамках працэдуры імпічменту Трампа.

У аўторак у Палаце прадстаўнікоў прайшлі адкрытыя слуханні, на якіх далі паказанні памочнік віцэ-прэзідэнта ЗША Майка Пенса Джэніфер Уільямс і супрацоўнік Савета нацыянальнай бяспекі Аляксандр Віндман. Пасля іх на слуханнях у Палаце прадстаўнікоў выступілі дарадца па пытаннях Расіі і Еўропы ў Радзе нацыянальнай бяспекі прэзідэнта ЗША Цім Морысан і былы спецпрадстаўнік ЗША на Украіне Курт Волкер.

Паводле korrespondent.net