Мемарыяльная імпрэза ў гонар паўстанцаў Каліноўскага ў Нью-Ёрку (фота)

З нагоды пахавання герояў паўстання 1863-64 гадоў у Вільні 24 лістапада ў Нью-Ёрку прайшлі жалобныя мерапрыемствы.  

75462415_730518120800029_9185771088531947520_o.jpg


У Саборы Святога Кірылы Тураўскага адбылася паніхіда, а потым у грамадскай залі сабора прайшла мемарыяльная імпрэза ў гонар паўстанцаў, на якой сабраліся неабыякавыя беларусы. Кожны ахвочы змог прачытаць вершы ці сказаць цёплыя словы, прысвечаныя героям паўстання.

76732206_730519000799941_5083738207414124544_o.jpg


На мерапрыемстве выступіў гісторык і публіцыст Янка Запруднік, адзін з самых актыўных дзеячоў беларускай дыяспары ў ЗША, бард Сяржук Сокалаў-Воюш і іншыя.