Іракскія войскі зноў пачалі наступ на Масул
Іракскія вайскоўцы пачалі новы наступ на Масул, які застаецца пад кантролем баевікоў «Ісламскай дзяржавы», паведаміла міністэрства ўнутраных спраў Ірака.

Новы наступ на горад пачаўся пасля зацішша, якое доўжылася некалькі тыдняў.
Вайскоўцы Ірака і паліцыя атакавалі пяць прыгарадаў на паўднёвым усходзе горада. Наступ падтрымлівае авіяцыя.
«Нашы войскі наступаюць. За першыя пяць-дзесяць хвілін яны прасунуліся на 500 метраў, цяпер ідзе перастрэлка», — паведаміў агенцтву Рэйтэр афіцэр сіл хуткага рэагавання — элітнага падраздзялення МУС Ірака.
Аперацыя па вызваленні Масула ідзе ўжо два месяцы. Гэта
самая буйная наземная аперацыя ў Іраку з 2003 года.
Паводле Нашай Нівы