Выбухі ў Багдадзе. Загінула больш за 20 асобаў
31 снежня на рынку ў цэнтры сталіцы Іраку прагрымелі два выбухі. У выніку тэракту загінула 21 асоба. 40 чалавек атрымалі раненні, паведамляе агенцтва «Reuters».
![Ілюстрацыйны здымак Ілюстрацыйны здымак](/img/v1/userfiles/images/630_360_1467951108_6902_vzryv_bagdad.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ілюстрацыйны здымак
Паводле паліцыі, адзін з выбухаў зладзіў тэрарыст-смяротнік. Другі адбыўся ў выніку дэтанацыі бомбы, якая была закладзеная на месцы здарэння.
Адказнасць за выбухі ў Іраку звычайна бярэ на сябе тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава», якая кантралюе частку тэрыторыі краіны. Восенню 2016 года іракская армія пры падтрымцы курдаў і шыітаў, а таксама міжнароднай кааліцыі, пачала штурм гораду Масул (самы буйны іракскі горад), які знаходзіцца пад кантролем «Ісламскай дзяржавы».
Паводле belsat.eu