Ізраіль. Металадэтэктары на Храмавай гары здымаюць

На ўваходзе на Храмавую гару ў Іерусаліме больш няма металадэтэктараў. Іх усталяванне некалькі дзён таму справакавала гвалт і смяротныя сутыкненні паміж ізраільцянамі і мусульманамі.

Дэмантаж металадэтэктараў на ўваходзе на Храмавую гару. Фота: Reuters

Дэмантаж металадэтэктараў на ўваходзе на Храмавую гару. Фота: Reuters

Рада бяспекі ААН, а таксама дыпламатычныя лідары свету ў адзін дзень выказалі папярэджанне Ізраілю, што ўнутраны канфлікт паміж Ізраілем і Палесцінай набывае масштабы рэлігійнай вайны. Ізраільскія ўлады пайшлі насустрач.
Камітэт бяспекі Ізраілю пагадзіўся на «рэкамендацыі з боку ўсіх арганізацыяў замяніць дагляд з дапамогай металадэтэктараў на іншыя сродкі бяспекі, у тым ліку, з выкарыстаннем новых тэхналогіяў», – вядзецца ў афіцыйным камюніке кабінета прэмʼер-міністра Ізраілю.
Адразу пасля таго, як ізраільскія ўладамі абвясцілі аб сваім рашэнні, на ўваходзе да святога месца сабраліся некалькі соцень мусульманаў, каб адсвяткаваць перамогу. Адзін з прысутных запусціў феерверк, на што адразу ж адрэагавала ізраільская паліцыя. Сход мусульманаў разагналі гукавымі бомбамі.
belsat.eu